зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000277

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

другая палова ХІХ стагоддзя

Апісанне

Будынак -узор жылога дома канца XIX ст. Сярод гістарычнай забудовы вуліцы вылучаецца выразнай пластыкай фасадаў.  Будынак пабудаваны на пляцы, які, паводле архіўных матэрыялаў, у другой палове 19 -- пачатку 20 ст. належаў двараніну Дамініку Юхновічу. У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва выяўлены два праекты на будаўніцтва на гэтым месцы мураванага жылога дома. На больш раннім нерэалізаваным праекце быў запраектаваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Вуглавыя і цэнтральная часткі фасада вылучаны пілястрамі і спаранымі аконнымі праёмамі. Вось сіметрыі падкрэслена трохвугольным франтонам і балконам на другім паверсе. Будынак, прадстаўлены на праекце 1881 г., захаваўся да нашага часу. Аднак яго сучасны выгляд сведчыць, што пры будаўніцтве, магчыма, былі ўнесены карэкціроўкі ў праект: на два праёма зменшана колькасць акон, на другім паверсе ўсе вокны арачнага абрысу, балкон зроблены адзін у цэнтры. Некаторыя змены ў знешні воблік дома былі ўнесены пад час аднаўлення пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Старонка