Шыфр
713Г000281
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец ХІХ стагоддзя
Апісанне
Будынак № 32а размешчаны ў гістарычным квартале, сфарміраваным у першай палове 19 ст. паводле праектных планаў г. Мінска 1800 і 1817 гг. Яго абмяжоўвалі вуліцы Магазінная (сучасная вул. Кірава), Петрапаўлаўская (сучасная вул. Энгельса), Ніжне-Ляхаўская (сучасная вул. Ульянаўская), Губернатарская (сучасная вул. Леніна). Паводле адміністрацыйнага падзелу ў канцы 19 - пачатку 20 ст. квартал атрымаў парадкавы № 56.
У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. Па-ранейшаму выкарыстоўваецца як жылы дом. Будынак быў пабудаваны ў характэрным для таго часу "цагляным стылі", якому ўласцівы просты і практычны спосаб аддзелкі фасадаў. Выразнасць фасадаў дасягалася прымяненнем рэльефнай муроўкі, часта з выкарыстаннем лякальнай цэглы. За час існавання будынка на галоўным фасадзе захаваліся архітэктурныя элементы, вымураваныя з цэглы: лапаткі, цягі, лучковыя сандрыкі, замковы камень, нішы, прафіляваны карніз.