зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000289

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1947–1953 гг.

Апісанне

Жылы дом № 24 па вул. Свярдлова з'яўляецца арганічнай часткай і цэнтральным, звязуючым звяном архітэктурнага ансамбля першага квартала Прывакзальнай плошчы з боку вул. Свярдлова і, як і ўсе астатнія будынкі квартала, мае ярка выяўленыя рысы стылю гістарызму савецкага перыяду ў лепшых яго праяўленнях. Чатырохпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад патынкаваны з рустоўкай і пафарбаваны. Фасад раскрапаваны на флангах парамі трохгранных рызалітаў, у цэнтральнай частцы трыма двухсхільнымі шчытамі ў завяршэнні. Рызаліты на вышыню трох паверхаў, на чацвертым паверсе над імі балконы. Па вертыкалі фасад падзелены цягамі паміж цокалем і сцяной першага паверха, паміж 3-м і 4-м паверхамі, пад вокнамі 4-га паверха, рызаліты дадаткова падзелены цягай паміж 2-м і 3-м паверхамі, карніз, вянчаючы рызаліты, на дэкаратыўных кранштэйнах. Фасад завершаны карнізам з арнаментаваным ляпным фрызам. У цэнтры фасад вылучаны масіўным чатырохкалонным порцікам, завершаным антаблементам. Над порцікам шырокі паўцыркульны аконны праём у абрамленні аздоблены стужкавым ляпным дэкорам. Размешчаныя ў цэнтральнай частцы фасада дзвярныя праёмы аформлены прафіляванымі парталамі і акцэнтаваны ляпным дэкорам

Старонка