Шыфр
713Г000292
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Кастрычніцкі раён, вул. Ульянаўская, 37
Датаванне
1953 г. - 1958 г.
Будынак праектаваўся і будаваўся як адміністрацыйны Упраўлення беларускай чыгункі. Пад будаўніцтва рашэннем Мінгарвыканкама ад 22.10.1953 г. № 1313 быў адведзены ўчастак плошчай 0,28 га на рагу вул. Свярдлова і Ульянаўскай.
Праектныя работы выконваліся ў Праектнай канторы беларускай чыгункі. Аўтар праекта архітэктар Г. Я. Марчанка. Праектаванне вялося ў некалькі стадый.
Напачатку ў 1953 г. на падставе тэхнічнага задання, зацверджанага 01.10.1953 г. начальнікам Беларускай чыгункі, і архітэктурна-планіровачнага задання, выдадзенага Упраўленнем па справах архітэктуры г. Мінска 22.10.1953 г., было распрацавана праектнае заданне.
У архітэктурна-планіровачным заданні прадпісвалася будынак праектаваць пяціпавярховы, архітэктурнае рашэнне прыняць у адпаведнасці з рашэннем усяго квартала, вугал будынка акцэнтаваць, аддзелку фасада выканаць тэразітавай тынкоўкай. У адпаведнасці з праектам планіроўкі і забудовы вул. Свярдлова адміністрацыйны будынак праектаваўся з водступам ад чырвонай лініі вуліцы на 1 м. Участак з боку вул. Свярдлова і вул. Ульянаўскай рэкамендавалася абнесці плотам - металічная рашотка на цагляных слупах. Пры праектаванні адміністрацыйнага будынка была прынята калідорная сістэма з двухбаковым размяшчэннем пакояў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён