Шыфр
713Г000331
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Кісялёва, 4
Датаванне
1955
Жылы дом на вул. Кісялёва, 4 праектаваўся і будаваўся для Упраўлення пагранічных войскаў Беларускай акругі. Будаўніцтва вялося ў дзве чаргі: у першую чаргу 24-кватэрнага, у другую 50-кватэрнага жылых дамоў. Будынак узведзены па індывідуальным праекце М.Р.Гегарта. Уяўляе яскравы прыклад архітэктуры савецкага перыяду з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны. Будаўніцтва жылога дома было завершана ў 1955 г. Сучасны стан фасадаў будынка сведчыць, што жылы дом быў узведзены ў адпаведнасці з рабочым праектам. За час існавання заменены ў большасці аконныя і дзвярныя сталярныя вырабы, у цэнтры фасада тры аконныя праёмы перароблены ў дзвярныя.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён