Шыфр
713Г000338
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Савецкі раён, вул. Я. Коласа, 27/1
Датаванне
1940 г.
Стыль
постканструктывізм
Вуліца Я.Коласа да 1956 г. называлася Лагойскім трактам. З'яўляецца галоўнай магістраллю ў паўночна-ўсходняй частцы горада. У даваенны перыяд мела ў асноўным малапавярховую драўляную забудову сядзібнага тыпу. Дамы № 25 корп.1 і 27 корп. 1 па вул. Я. Коласа пабудаваны па тыпавым праекце, распрацаваным Н.М. Макляцовай. Жылы дом № 27 корп.1 паводле тэхпашпарта датуецца 1940 г. Будынак мае характэрныя рысы постканструктывісцкай архітэктуры даваеннага перыяду. У архітэктурным рашэнні фасадаў жылога дома № 27 корп.1 выразна выяўляецца яруснае чляненне з пацяжэннем ніжняга яруса рустоўкай. Вертыкальную раскрапоўку складаюць сіметрычна размешчаныя рызаліты на галоўным і дваровым фасадах. Фасады вырашаны лаканічна, для іх афармлення выкарыстаны гарызантальныя цягі, руст, спрошчаны карніз, дакладны рытм аконных праёмаў і балконаў. У якасці характэрнага дэкора даследчык архітэктуры першай паловы 20 ст. Я.В. Марозаў вылучае кансолі балконаў у рызалітах над ўваходамі. Кансолі, па меркаванні даследчыка, выкананы ў формах блізкіх да стылю Арт Дэко. Якая-небудзь дакументацыя на рэканструкцыю і рамонты жылога дома ў пасляваенны перыяд у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі не выяўлена. Жылы дом № 27 корп.1 прыклад савецкай архітэктуры 1930-1940-х гг. з рысамі тыпізацыі будаўніцтва.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён