зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000339

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1957 г.

Апісанне

Будынак № 38 уваходзіць у склад архітэктурнага ансамбля, створанага па вул. Я. Коласа ў квартале паміж вул. Чарнышэўскага і Калініна. Ен складаецца з трох будынкаў, аб’яднаных адным маштабам, шэрагам адзіных матываў і іх архітэктурнай трактоўкі. Праект быў даволі распаўсюджаным у Мінску і іншых гарадах пры будаўніцтве студэнцкіх інтэрнатаў і жылых пасёлкаў заводаў.   Аўтар прывязкі тыпавога праекта на вул. Я. Коласа, 38 невядомы. Паводле тэхпашпарта ён узведзены ў 1957 г. як інтэрнат, будынак былого інтэрната чатырохпавярховы П-падобны ў плане. Галоўны і бакавыя фасады патынкаваныя, дваровыя абліцаваны сілікатнай цэглай. Вуглавая частка будынка акцэнтавана надбудовай пятого паверха і раскрапоўкай фасада пілястрамі. Акрамя пілястраў з ляпнымі капітэлямі ў архітэктурным афармленні фасадаў выкарыстаны руст, аконныя абрамленні з сандрыкамі, замковы камень, цягі, карніз з дэнтыкуламі.

За час існавання першапачатковае аблічча будынка ў цэлым захавана. Будынак № 38 па вул. Я. Коласа — прыклад савецкай архітэктуры 1950-х гг. з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.

Старонка