Шыфр
713Г000340
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1956 г.
Чатырохпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны і бакавыя фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Цокаль аддзелены карнізам у форме валіка. На першым паверсе фасадная плоскасць апрацавана рустам, на другім - чацвёртым - гладка патынкаваная. Пластыка стрыманая. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Цэнтральная частка фасада вылучана несапраўдным рызалітам. Будынак пабудаваны па тыпавым праекце.
Дамы па вул. Я. Коласа ў квартале паміж вул. Чарнышэўскага і Калініна ўяўляюць сабой адзіны архітэктурны ансамбль, які складаецца з трох будынкаў. № 40 займае цэнтральнае месца ў ансамблі. Паводле тэхпашпарта ён узведзены ў 1956 г. як інтэрнат.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён