зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000341

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1957 г.

Апісанне

Вуліца Я.Коласа з'яўляецца галоўнай магістраллю ў паўночна-ўсходняй частцы горада. Гістарычная назва вуліцы - Лагойскі тракт. У 1956 г. была перайменавана ў гонар народнага паэта Беларусі. У даваенны перыяд мела ў асноўным малапавярховую драўляную забудову сядзібнага тыпу. У 1950 - 1960 гг. вуліца была забудавана мураванымі 4 - 5-павярховымі дамамі, у 1970-я гг. - 9-13-павярховымі. Будынак № 42 уваходзіць у склад архітэктурнага ансамбля, створанага па вул. Я. Коласа ў квартале паміж вул. Чарнышэўскага і Калініна. Ён складаецца з трох будынкаў, аб'яднаных адным маштабам, шэрагам адзіных матываў і іх архітэктурнай трактоўкі. Будынак № 42 займае вуглавое месца ў архітэктурным ансамблі, фланкіруе забудову на перакрыжаванні вул. Я. Коласа і Калініна. Паводле тэхпашпарту ён узведзены ў 1957 г. як інтэрнат.  Чатырохпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Крыло па вул. Калініна крыху даўжэйшае за паўднёвае бакавое крыло. Вуглавая частка з боку перакрыжавання вул. Я. Коласа і Калініна пяціпавярховая. Будынак захаваўся з некаторымі зменамі першапачатковага выгляду: асобныя аконныя праёмы перароблены ў дзвярныя, да фасадаў на ўзроўні першага паверха зроблены прыбудовы. Будынак № 42 па вул. Я. Коласа - характэрны прыклад савецкай архітэктуры 1950-х гг. з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны. 

Старонка