Шыфр
713Г000342
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Я. Коласа, 51/1
Датаванне
1955 г.
Апісанне
Паводле тэхнічнага пашпарта жылы дом датуецца 1947 г. Аднак такая датыроўка не пацвярджаецца як выяўленымі дакументальнымі матэрыяламі, так і стылявымі асаблівасцямі будынка. Акт увода жылога дома быў складзены ў 1954 г., зацверджаны Мінгарвыканкамам 14 сакавіка 1955 г. З акта вынікае, што чатырохпавярховы жылы дом на рагу вул. Я. Коласа і Ламаносава будаваўся для Беларускай ваеннай акругі. Праект быў распрацаваны ў "Ваенпраекце 92". Аўтар праекта архітэктар М.Н. Ліўшыц, галоўны інжынер праекта Я. Матусевіч. У жылым доме налічвалася 45 кватэр, з іх аднапакаёвых 4, двухпакаёвых 30, трохпакаёвых 11.