Шыфр
313Г000034_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1955 г.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
Тыпавы праект “Інтэрнат на 400 чалавек” быў выкананы праектным інстытутам “Гіправуз” (г. Масква) ў 1952 г. пад кіраўніцтвам архітэктара Шаўцова. Пры прывязцы да мясцовых умоваў праект быў часткова зменены ў канструктыўнай і архтэктурна-будаўнічай частцы. Змены былі ўнесены праектнай канторай “Дарпраект" Беларускай чыгункі МШЗ СССР пад кіраўніцтвам архітэктара Сабукевіча.
Будынак па вул. Кірава, 33 быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1955 г. Чатырохпавярховы асіметрычны аб’ём П-падобнага плана на адзін пад’езд размяшчаецца на перакрыжаванні вул. Кірава з вул. Чырвонаармейскай.