Шыфр
313Г000034_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1960 г.
Стыль
Гістарызм
Апісанне
Трохпавярховы будынак па вул. Кірава № 22 (1960 г.) адносіцца да тыпу пабудоў, выкананых у “гістарычным стылі”. Гэта звязана з тым, што праект будынка быў распрацаваны ў 1955 - 1956-х гг., у перыяд, калі гістарызму архітэктуры быў занадта распаўсюджаны.
Першапачаткова будынак на перакрыжаванні вуліц Першамайская і Кірава будаваўся як Дом Саюзаў у 1958 - 1960-х гг. згодна з архітэктурна-планавальным заданнем ад красавіка 1956 г. Будынак узводзіўся па праекце паўторнага ўжывання трохпавярховага будынка ў г. Балашэве, працоўныя чарцяжы прывязкі якога былі выкананы ў архмайстэрні ВЦС ПС.
У цяперашні час тут размешчаны РУП «Гомельаўтадар» і РУП "Беларускі дарожны інжынерна-тэхнічны цэнтр".