Шыфр
313Г000034_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1948 г.
Стыль
Постканструктывізм
Апісанне
Вуліца Кірава адносілася да вуліц Цэнтральнага раёна з найбольш каштоўнай забудовай. Пасля вайны яна захавала свае значэнне, хоць жылая забудова была вельмі пашкоджана. Згодна з генеральным планам Гомеля за 1948 г., распрацаванага на аснове плана рэканструкцыі за 1935 г., было вырашана весці капітальнае шматпавярховае (3-4 паверхі) будаўніцтва. Шмат дамоў тут было пабудавана рознымі гарадскімі ўстановамі і арганізацыямі для патрэб сваіх супрацоўнікаў.
Не стаў выключэннем і дом па вул. Кірава, 23. Ён будаваўся для служачых Упраўлення Міністэрства унутраных спраў. Праект будынку быў распрацаваны Гомельскім філіялам Белдзяржпраекта, арітэктарам Касяковым, інжынерам Лукашуком Ф.С.
Гэта быў трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вугал зрэзаны, аформлены руставанымі лапаткамі, завершаны прамым атыкам. Асноўныя акцэнты зроблены на афармленне балконаў на 2-м паверсе. Яны маюць балюстрадныя агароджы, дэкарыраваны двухкалоннымі парталамі, завершанымі антаблементам.