Шыфр
313Г000034_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1954 г.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
Пабудова знаходзіцца на перакрыжаванні вул. Кірава з вул. Жаркоўскага і ўяўляе сабой трохпавярховы асіметрычны аб’ём Г-падобнага плана. Галоўны фасад звернуты на вул. Жаркоўскага, дзе знаходзіцца асноўны ўваход у будынак.
Будынак быў ўзведены ў 1954 годзе як інтэрнат для работнікаў будаўнічага трэста. Унутраная планіроўка дома з калідорнай сістэмай размяшчэння памяшканняў была максімальна прыстасавана для функцыянальных патрэб.
У 1994 годзе частка будынка была перададзена ў карыстанне саўгасу-камбінату “Сож” для размяшчэння фірменнай крамы. У 1998 годзе памяшканні помніка былі выведзены з жылога фонда і зараз у ім знаходзяцца крама, розныя адміністрацыйныя службы, офісы шматлікіх фірмаў і г.д.