Шыфр
313Г000034_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1932 - 1933 гг.
Стыль
Кантруктывізм
Шэраг будынкаў на вул. Кірава быў пабудаваны ў 1930-х гг. і адлюстравалі сабой новы стыль архітэктуры. Дом на вул. Кірава, 28 з’яўляецца адным з іх. Будынак ў плане з’яўляецца прамавугольным з невялікімі выступамі-рызалітамі на галоўным і дваровым фасадах. Дах двухсхільны, пры чым на здымку пачатку 1950-х гг. добра бачны каваны парапет з атынкаванымі тумбамі (да нашага часу амаль не захаваліся). Дом мае тры паверхі, планіроўка - секцыйная, па чатыры 2-пакаёвыя кватэры на паверсе.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён