Шыфр
313Г000034_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. XX ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак № 29 адносіцца да ліку нешматлікіх гістарычных будынкаў, што захаваліся на вул. Кірава.
Па тэхпашпарце будынак датуецца 1946 г. Аднак архітэктурны дэкор, некаторыя характэрныя канструктыўна-будаўнічыя прыёмы даюць падставы адносіць будаўніцтва дома да канца ХІХ - пачатку ХХ ст. Найбольш верагодна, у 1946 г. будынак быў адноўлены пасля пашкоджанняў, атрыманых у перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане аб’ём, да якога з тыльнага боку па перпендыкулярнай восі прымыкае сучасная прыбудова. Дах вальмавы, чарапічны. Фасад мае крыху асіметрычную пабудову, што абумоўлена наяўнасцю старой прыбудовы з правага боку. Яна аддзелена ад астатняй часткі будынка шырокай лапаткай.