Шыфр
713Г000368
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1940 г.
Стыль
постканструктывізм
Апісанне
Будынак з'яўляецца яскравым прыкладам грамадзянской архітэктуры постканструктывізму. Жылы дом пабудаваны ў 1940 г. Аўтар праекта дома не ўстаноўлены. Найбольш верагодна, што жылы дом будаваўся для работнікаў беларускай чыгункі. Раён вуліц Маскоўскай і Чкалава (да 1939 г. называлася Койданаўскім трактам) пачаў забудоўвацца ў апошняй трэці 19 - пачатку 20 ст. У той час тут у асноўным сяліліся служачыя і рабочыя чыгункі, жылыя дамы былі пераважна драўляныя. Пяціпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак. Аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю жылога дома ўскладняюць рызаліты на галоўным і бакавых фасадах асноўнага корпуса і на дваровых фасадах асноўнага корпуса і бакавых крылаў. Накрыты вальмавым дахам. Фасадныя сцены патынкаваны і пафарбаваны. Галоўны фасад і фасадныя сцены рызалітаў асноўнага корпуса апрацаваны рустам. Першы паверх, трактаваны як цокальны, аддзелены прафіляванай цягай і вылучаны фактурнай тынкоўкай (пад бучарду) і буйнейшым рустам.Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Цэнтральная частка выступае накшталт шырокага рызаліта, у сваю чаргу фланкіравана крыху выступаючымі бакавымі рызалітамі. Вуглы будынка на галоўным фасадзе акцэнтаваны руставанымі лапаткамі.