Шыфр
713Г000369
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1950-я гады
Будынак пабудаваны як жылы дом Мінскага завода імя Варашылава Міністэрства станкабудаўніцтва ССР. Узведзены па тыпавым праекце серыі № 204-6. Трохпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак з бакавымі рызалітамі на галоўным і дваровым фасадах. Накрыты пакатым вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Пластыка выразная. Дваровы фасад, як і галоўны, вылучаны бакавымі рызалітамі. Падзелены міжпаверхавай цягай, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, падкрэсленымі карнізнымі паяскамі, і балконамі. У рызалітах балконы на шырыню аднаго дзвярнога праёма, у цэнтры фасада – на шырыню аконнага і дзвярнога праёмаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён