Шыфр
513Г000435
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ ст.
Імя архітэктара, які праектаваў будынак, пакуль невядома. Будынак быў пабудаваны прыкладна ў канцы XIX ст. як жылы дом. Належыў ён вядомаму ў горадзе чалавеку-аптэкару Казіміру Паддзерскаму. Вядома, што у 1900 г. у майстэрні пры аптэцы быў вынайдзены крэм “Метамарфоза”, які дазваляў выводзіць вяснушкі. Уладальнік аптэкі за гэты крэм у 1900 г. на сусветнай выстаўцы ў Парыжы атрымаў залаты медаль.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку размяшчаўся дзіцячы дом. У пасляваенны час выкарыстоўваўся як адміністратыўны будынак.
У 2012 г. на будынку была праведзена рэканструкцыя з рэстаўрацыяй і прыстасаваннем пад музей. 3 2012 г. у адноўленым будынку размешчаны "Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей”.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён