Шыфр
313Г000043_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1954 г.
Стыль
Неакласіцызм
Чатырохпавярховы аб’ём Г-падобнага плана на чатыры пад’езды размяшчаецца на перакрыжаванні пр. Леніна з вул. Чырвонаармейскай. Усе фасады будынка атынкаваны, іх дэкор уяўляе сабой стылізацыю класіцыстычных матываў у выглядзе рытмічна распрацаваных дэталяў. Акцэнт наданы зрэзанай вуглавой частцы с трохгранным эркерам, які навісае над другім паверхам і абапіраецца на кансоль з мадульёнамі ў выглядзе валют з акантавым лісцем.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён