Шыфр
512Г000465
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1867 г.
Стыль
Псеўдарускі стыль
Апісанне
Драўляны аднапавярховы дом на цагляным падмурку і з надбудаваным мезаніна быў пабудаваны ў 1867 г. і належыў двараніну М. М. Мяшчэрскаму, буйнейшаму землеўладальніку Клімавіцкага павета.
Будынак вылучаецца вытанчанай карункавай разьбой і ўяўляе сабой узор помніка драўлянага дойлідства ХІХ ст., які пабудаваны у рускім (“псеўдарусскім”) стылі.
Першапачатковая калідорная планіроўка памяшканняў не захавалася. З паўднёвага боку размешчаны вестыбюль з лесвіцай у мансарду.
У міжваенны перыяд у будынку размяшчаліся розныя ўстановы: райком партыі, райком камсамола, дзіцячы дом і інтэрнат рамеснага вучылішча, вучэбныя класы школьных устаноў горада і школа-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, машынна-лікавая станцыя і штаб па барацьбе з дыверсантамі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў будынку быў размешчаны клуб-казіно. Дзякуючы гэтаму, дом застаўся адзіным не спаленым на вуліцы Савецкай. Пасля вызвалення ў 1943 г. яго памяшканні прыстасавалі пад часовы дзіцячы дом.
З 1978 па люты 2021 гг. у будынку месціўся краязнаўчы музей. У 2024 г. была праведзена рэканструкцыя. Зараз дом зноў займае Клімавіцкі краязнаўчы музей.