зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000047

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

п. ХХ ст.

Стыль

эклектыка

Апісанне

Будынак пад сучасным № 3 складаецца з двух розначасовых частак. Левы тарцовы аб'ём на шырыню пяці аконных праёмаў з'яўляецца ацалелай часткай будынка, пабудаванага на мяжы 19 - 20 ст. Яго ўнутраная сцяна стала фасаднай з боку сучаснай вул. Няміга. Асноўны прамавугольны ў плане аб'ём - будынак пабудаваны ў 1901 г. як жылы дом. Верагодна, падчас рэканструкцыі быў замураваны арачны праезд у двор. У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. У 2003 - 2014 г. быў распрацаваны праект рэканструкцыі будынка, і выкананы будаўнічыя работы. Фасады будынка рэстаўрыраваны. Вядома, што ў аднапавярховым, часткова двухпавярховым доме знаходзілася вясельная зала "Парыж". У 1902 г. тут адбыўся першы ўсерасійскі з'езд сіяністаў. 

 Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з мансардным паверхам. 3 боку дваровага фасада з паўднёва-ўсходняга краю будынка існуе рызаліт. Пластыка галоўнага фасада па вул. Калектарнай стрыманая, выразнасць дасягаецца рытмам аконных і дзвярных праёмаў.  Фасад па вул. Няміга патынкаваны і пафарбаваны, вырашаны асіметрычна. Па гарызанталі падзелены міжпаверхавай цягай. Другі паясок цягі праходзіць пад вокнамі другога паверха. На першым паверсе фасадная сцяна члянёна двума лучковымі аконнымі праёмамі і адным дзвярным без дэкору. На другім паверсе два аконныя праёмы і балкон. Праёмы дэкарыраваны лучковымі сандрыкамі. Завершаны фасад прафіляваным карнізам.