зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000059

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1916

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак пабудаваны на ўчастку, які паводле архіўных дакументаў у канцы 19 ст. належаў купцу К.П.Шумскаму. Участак размяшчаўся на рагу тагачасных вуліц Слабадской (Нова-Серпухаўскай, цяпер Шорнай) і Загараднай (Серпухаўскай, цяпер вул. Караля). У 1903 г. Мінскае павятовае папячыцельства набыла гэты ўчастак з домам і фруктовым садам. У 1905 г. гарадская ўправа дазволіла будаўніцтва на ўчастку будынкаў для прытулку. Будынак прытулку для польскіх бежанцаў па сваім месцаразмяшчэнні і характарыстыках адпавядае дому пад сучасным № 7 па вул. Караля. У плане будынак складаўся з двух аб'ёмаў. У прамавугольным вузейшым аб'ёме, арыентаваным на сучасную вул. Шорную, размяшчаліся лесвічная клетка, санвузлы, кухні, адміністрацыйныя памяшканні. Большы, блізкі ў плане да квадрата, аб'ём, арыентаваны на вул. Караля, быў жылым. Прыкладна з 1922 г. у будынку знаходзілася аб'яднаная прафтэхшкола. У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. У якой ступені быў пашкоджаны, звестак не выяўлена. У 1994 г. была ажыццёўлена рэканструкцыя будынка: нанова перакрыты дах, заменены сталярныя вырабы, прыбудаваны порцік на фасадзе па вул. Шорнай і інш. Двухпавярховы ў плане блізкі да літары Т будынак. Накрыты пакатым вальмавым дахам. Пад часткай дома існуе падвал. Фасады абліцаваны чырвонай цэглай пад расшыўку валікам, не тынкаваныя. Цокаль абліцаваны сучаснымі фактурнымі плітамі. Пластыка фасадаў стрыманая, архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі.Фасад, арыентаваны на вул. Караля (паўночна-ўсходні), вылучаны з усходняга боку рызалітам. Вуглы рызаліта і асноўнага аб'ёму на ўзроўні другога паверха акцэнтаваны дэкаратыўнымі лапаткамі.