Шыфр
313Г000666
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ ст. - пач. ХХ ст.
Будынак пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стст. для патрэб Мікалаеўскай праваслаўнай царквы, якая ў той час не мела пячнога ацяплення, і ў зімовы час у гэтым будынку праводзіліся богаслужэнні. Адсюль будынак і атрымаў назву “цёплая царква”.
Будынак аднапавярховы. У плане ўяўляе сабой Г-падобную пабудову, складзеную з асноўнай часткі прамавугольнай формы і шырокім выступам на заднім фасадзе злева. Уваход у будынак размешчаны на пярэднім фасадзе і ўяўляе сабой невялікі прамавугольны выступ, аформлены па вуглах пілястрамі і франтонам складанай крывалінейнай формы з паўкруглым карнізам. Вокны прамавугольныя, з дэкаратыўнымі налічнікамі і слівамі.
Увесь набор дэкаратыўных элементаў характэрны для эклектычных пабудоў другой паловы XIX ст., частка іх запазычана з архітэктуры неакласіцызму.
У савецкі час у будынку знаходзіліся розныя савецкія ўстановы і арганізацыі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён