зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000667

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX ст.

Апісанне

Часовыя рамкі будаўніцтва помніка вызначаюцца двума варыянтамі: першы - паміж 1863 і 1914 гг.; другі - 1903-1911 гг.

Будынак знаходзіўся на вуглу Базарной плошчы і Успенскай вуліцы і з’яўляўся найбольш буйным  будынкам у пачатку XX ст. у г. Рэчыцы. Гэта была прыватная забудова, арэндаваная гарадской управай над паштова-тэлеграфную кантору.

У 1912 г. у дадзеным будынку прадугледжвалася зрабіць кінатэатр. 29 студзеня 1912 г. было зафіксавана адкрыццё кінематографа “Мадэрн” у прыбудове да асноўнай часткі помніка. Некаторы час у будынку была земская аптэка. У 1919 г. размяшчаўся Рэчыцкі рэвалюцыйны камітэт пад кіраўніцтвам Я.П. Міцкевіча, з 1938 па 1971 гг. - Рэчыцкі ваенны камісарыят, з 1971 па 2005 гг. - музычная школа №1. 

У прыбудове ў гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ваенны шпіпаль, пасля вайны і да канца 1980-х гг. - кінатэатр імя Калініна. З 2005 г. да пачатку рэканструкцыі помнік не выкарыстоўваўся.

З 2008 г. і па цяперашні час у будынку размешчаны аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах  моладзі Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта і Рэчыцкі эколага-культурны цэнтр.

Старонка