Шыфр
313Г000668
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1939 г.
Галоўны корпус для Рэчыцкага педагагічнага вучылішча быў пабудаваны ў 1939 г., аднак па назначэнню да пачатку Вялікай Айчыннай вайны будынак не выкарыстоўваўся.
У гады акупацыі горада нямецка-фашысцкімі захопнікамі (1941 – 1943 гг.) у будынку размяшчаліся нямецкія склады і лазарэт. Пасля вызвалення г. Рэчыцы і раёна ў будынку знаходзіўся савецкі ваенны шпіталь.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны з 1946-1947 гг. да 1956 г. у будынку размяшчалася педагагічнае вучылішча.
У 1956 г. будынак быў перададзены школе-iнтэрнату №1. У 1957 і 1960 гг. да вучэбнага корпусу былі прыбудаваны два буйных жылых памяшкання і лядоўня. У 1980-я гг. са двара таксама было выканана некалькі прыбудоў.
У 2017-2020 гг. у будынку праводзіліся рамонтныя работы і работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі.