Шыфр
712Г000067
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1947 - 1952 гг.
Праект забудовы двух кварталаў, якія ўтвараюць ансамбль Прывакзальнай плошчы - так званыя "Вароты Мінска", быў распрацаваны яшчэ ў 1939 г. і пачаў часткова ажыццяўляцца ўжо ў 1940-41 гадах. Кіраўніком групы праектыроўшчыкаў быў архітэктар Б. А. Рубаненка. У 1941-44 гг. існаваўшая на той перыяд забудова кварталаў, прылеглых да Прывакзальнай плошчы, была разбурана і спалена, як і будынак вакзала. У 1947 г. працы па ажыццяўленні праекта ансамблевай забудовы Прывакзальнай плошчы былі адноўлены.
Будынак складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Складаецца з адзiнаццацiпавярховай вуглавой вежы, падоўжанага пяцiпавярховага крыла i чатырохпавярховага крыла з заломам на перакрыжаванні вул. Бабруйскай і Ульянаўскай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён