Шыфр
713Г000072
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1952 г.
Апісанне
Праект адміністрацыйнага будынка быў распрацаваны ў 1948 г. у Маскве (аўтары праекта архітэктары П. Іваноў, Оліхаў, інжынер Крывіцкі). Першапачаткова гэты праект было вырашана выкарыстаць для будаўніцтва будынка Міністэрства змежных спраў. Аднак у 1950-51 гг. па распараджэнні СМ БССР быў выкананы праект перапланіроўкі будынка ў сувязі з прыстасаваннем яго пад адміністрацыйны будынак Міністэрства сельскай гаспадаркі. Праектныя работы выконваліся ў інстытуце "Белдзяржпраект". Над праектам перапланіроўкі працавалі архітэктар У. Вараксін і інжынер Зысман. Чатарохпавярховы з высокiм цокальным паверхам будынак спачатку меў Т-падобную ў плане форму. У 1974 г. да дваровага фасада прыбудаваны пяціпавярховыя прамавугольныя ў плане крылы, што надало будынку Ш-падобную ў плане канфігурацыю. Пазней (1979-1983 гг.) з тылу дабудавалі аб'ёмы, якія замкнулі будынак па перыметры. Асноўны акцэнт зроблены на архітэктурнае рашэнне галоўнага фасада, цэнтральная частка якога вылучана неглыбокім рызалітам, рытмічна раскрапаваным радам магутных трохчвэртных калон карынфскага ордэра на ўсю вышыню будынка.