Шыфр
713Г000074
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1929 г.
Стыль
Канструктывізм
Будынак - узор жылога дома канца 1920-х гг. канструктывісцкай стылістыкі. Пабудаваны па праекце інжынера Г.П. Кавокіна. Дом складаўся з некалькіх розных па габарытах аб'ёмаў, у плане быў блізкі да літары П, пры гэтым левае бакавое крыло па вул. Камсамольскай было карацей за правае.
У гады Вялікай Айчынный вайны будынак быў пашкоджаны пажарам і прамым бомбавым ударам. У 1945-1946 гг. выкананы праект аднаўлення дома, аўтарам праекта з'яўляўся архітэктар Вараксін. Знешні выгляд дома не пацярпеў значных змен, аб чым сведчыць паранаўнанне сучаснага выгляда дома з фотаздымкамі 1930-х гг.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён