Шыфр
713Г000076
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1914 г.
Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад вылучаны 3 неглыбокімі рызалітамі. Цэнтральны рызаліт раскрапаваны лапаткамі з дэкарыраванымі капітэлямі, завершаны трохвугольным франтонам. Бакавыя рызаліты акцэнтаваны невялікімі балконамі, дзвярныя праёмы якіх дэкарыраваны налічнікамі з трохвугольнымі сандрыкамі. Сцяна 1-га паверха апрацавана рустам. Рытм фасада ствараюць прамавугольныя аконныя праёмы. Гарызантальна фасад падзелены цягай паміж 1-м і 2-м паверхамі, завершаны развітым карнізам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён