Шыфр
713Г000009
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1924 - 1926 гг.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1921 г. у складзе факультэтаў: рабочага, медыцынскага і грамадскіх навук. Будынак № 5а адзін з першых, пабудаваных спецыяльна для вышэйшай навучальнай установы пасля ўсталявання ў Беларусі Савецкай улады. Размешчаны на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка. У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. Праводзімыя ў пасляваенны перыяд на тэрыторыі БДУ будаўнічыя работы фактычна яго не закранулі. У 1999 г. вучэбны корпус быў рэканструяваны і прыстасаваны ў адміністрацыйны. Пад час рэканструкцыі была часткова зменена ўнутраная планіроўка, галоўны ўваход на фасадзе, арыентаваным раней на зав. Лагерны, замураваны да ўзроўню аконнага, а новы ўваход зроблены на тыльным фасадзе. Фасады рэстаўраваны з расчысткай і расшыўкай швоў і пафарбоўкай, аднаўленнем страчаных элементаў. Сталярныя вырабы, лесвічныя і аконныя рашоткі зроблены па ўзору існаваўшых.
Двухпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады абліцаваны чырвонай цэглай. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. Былы галоўны фасад вылучаны шырокім рызалітам, завершаным невысокім філянговым атыкам, фланкіраваным слупкамі.