Шыфр
713Г000092
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1812 - 1915 гг.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
У 1954 г. для Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі быў запраектаваны і пабудаваны новы будынак на вул. Захарава, 28. Будынак на вул. Я. Купалы, 5 у выніку пазнейшых будаўнічых мерапрыемстваў і прыстасавання пад адміністрацыйны часткова страціў свой першапачатковы выгляд, была зменена ўнутраная планіроўка. У 2009-11 гг. праведзена чарговая рэканструкцыя будынка з арганізацыяй мансарднага паверха. Аддзелка інтэр'ераў сучасная.
Мураваны прамавугольны ў плане, двухпавярховы з цокальным і мансардным паверхам будынак, накрыты вальмавым дахам з мансарднымі вокнамі тыпу "velux". Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна. У цэнтры вылучаны нешырокім несапраўдным рызалітам з мезанінам. У рызаліце знаходзіцца арачны дзвярны праём галоўнага ўвахода, аформлены скругленым навесам на кранштэйнах.