Шыфр
213Г000010
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Будынак №2 быў пабудаваны ў канцы XVIII ст. як вучылішчны. Першапачаткова быў двухпавярховым. Уваходзіў у комплекс навучальных карпусоў і злучаўся з дапамогай галерэі з асноўным корпусам. У пачатку XX ст. быў часткова перабудаваны і знаходзіўся ў комплексе вучылішчных памяшканняў магчыма, выкарыстоўваўся пад кватэры для персаналу. Пасля 1917 г. у галоўным корпусе былога вучылішча размясціліся адміністрацыйныя ўстановы спачатку губерніі, а затым Віцебскай вобласці. Зыходзячы з гэтых звестак, магчыма будынак №2 таксама выкарыстоўваўся для размяшчэння адміністрацыйнай установы.
У гады нямецка-фашысцкай акупацыі Віцебска будынак значна пацярпеў. У 1953 г. будынак быў адноўлены і эксплуатаваўся як жылы.
У пачатку 1970-х гг. частка будынка была знесена. Пасля правядзеных рамонтных работ у 1998 г. часткова страціў свой першапачатковы архітэктурны дэкор і захаваўся да цяперашняга часу са значнымі архітэктурнымі зменамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён