Будынак

Шыфр

713Г000012

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1932 - 1936 гг.

Стыль

Постканструктывізм

Апісанне

Жылы дом з магазінам на першым паверсе быў пабудаваны ў 1930-я гг. Пяціпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане будынак. У сувязі з паніжэннем рэльефу крыло па вул. Старажоўскай мае цокальны паверх. Галоўныя фасады патынкаваныя (тынкоўка фактурная). Пластыка фасадаў лаканічная, выразнасць дасягаецца за кошт фактурнай тынкоўкі, вертыкальных і гарызантальных чляненняў. Асноўны акцэнт зроблены на вугал будынка, вылучаны шырокімі лапаткамі і завершаны атыкам.