Шыфр
313Г000015
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ ст. - п. ХХ ст.
Стыль
Цагляны
Апісанне
Архіўныя дакументы сведчаць, што будынак быў пабудаваны да 1900 г. у т. зв. “цагляным” стылі і першапачаткова быў двухпавярховым. Нажаль, высветліць дакладна, каму ён належаў і што ў ім размяшчалася, не ўдалося. Сам будынак атаясамліваецца ў дакументах з “былой бухгалтэрыяй”, аднак да якой установы яна адносілася і ў які перыяд дзейнічала - невядома.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны (у 1943 г. або 1945 г.) у доме быў надбудаваны трэці паверх. Вядома, што ў канцы 1950-х гг. першы нпаверх будынка выкарыстоўваўся ў якасці складскіх памяшканняў, потым - сталовай.
У 1961 г. будынак быў перададзены вучылішчу № 20 і стаў выкарыстоўвацца як вучэбны корпус, пры гэтым сталовая на першым паверсе на некаторы час была захавана.
У 1996 г. будынак быў перададзены новаўтворанаму абласному ліцэю. Распачалася яго рэканструкцыя пад інтэрнат ліцэя. Да 2001 г. быў поўнасцю заменены дах, драўляныя перакрыцці былі заменены на жалезабетонныя, праведзена ўнутраная перапланіроўка пакояў.