Шыфр
711Е000001_4_21
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, вул. Старажоўская, 3
Датаванне
др. пал. XIX ст.
Апісанне
Па адмiнiстрацыйна-палiцэйскаму падзелу Мiнска ў канцы 19 - пачатку 20 ст. пляц, на якiм узведзены будынак № 3, належаў Вiленскаму зямельнаму банку.
Забудову данага пляца складалi жылы мураваны трохпавярховы дом (захаваўся, вул. Багдановiча, 21/1), жылы мураваны двухпавярховы з сутарэннямi дом (захаваўся, вул. Багдановiча, 19), жылы аднапавярховы драўляны на мураваных сутарэннях дом па вул Палiцэйскай (суч. Старажоўская), а таксама некаторыя гаспадарчыя будынкi ў двары. Захаваўшыйся да нашага часу будынак быў узведзены, верагодна, пасля 1910 г., дакладная дата не выяўлена. У 1921 г. мунiцыпалiзаваны.