зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000021

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

конец XIX - пачатак XX ст.

Стыль

эклектыка

Апісанне

Дом № 7 пабудаваны на мяжы ХІХ - ХХ стст. з цэглы. Трохпавярховы накрыты пакатым двухсхілым дахам будынак з асіметрычнай аб'ёмна прасторавай кампазіцыяй.

Трохпавярховы з паўпадвалам П-падобны ў плане (з несіметрычнымі бакавымі крыламі) будынак. Складаецца з двух раней самастойных аб'ёмаў. Фасады патынкаваныя. Пластыка галоўнага фасада насычаная. Левая палова дома мае з правага боку вузкі скразны праезд у двор. Злева ад аркі размешчаны дзвярны праём.

Першапачаткова сучасны дом № 7 уяўляў сабой два дамы, пабудаваныя на двух зямельных участках, якія належалі розным уладальнікам. Канструктыўна дамы аб'ядноўваюцца агульным арачным праездам. Аднак рытміка аконных праёмаў, іх абрыс і ляпны дэкор, а таксама іншыя элементы дэкора, як рустоўка і канелюры пілястр, не з'яўляюцца адзінымі для ўсёй плоскасці вулічнага фасада.

Старонка