Шыфр
713Г000022
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец ХІХ - пачатак ХХ стагоддзя
Стыль
эклектыка
Апісанне
Па адміністрацыйна-паліцэйскім падзеле г. Мінска ў другой палове 19 -- пачатку 20 ст. пляц, на якім узведзены будынак, знаходзіўся ў 19 квартале. Участак пад парадкавым № 10 размяшчаўся на перакрыжаванні вул. Серпухаўскай (сучасная вул. Валадарскага) і Захар'еўскай (сучасны пр. Незалежнасці). У 1910 г. ён належаў Юдэлю і Хае Маліным. Летам 1911 г. Маліны падалі ў мінскую гарадскую ўправу прашэнне аб дазволе будаўніцтва на іх участку трохпавярховага дома. У 1912 г. дом ужо быў пабудаваны і сюды пераехала Аддзяленне Сялянскага банка, частку памяшканняў займалі магазіны, жылыя кватэры. Па звестках З. Шыбекі, у гады Першай сусветнай вайны трэці паверх займаў "Страйзап" (Будаўніча-тэхнічны аддзел Заходняга фронту). У 1922 г. будынак быў муніцыпалізаваны і перададзены Белкаапсаюзу на праве кааператыўнай уласнасці. У Вялікую Айчынную вайну будынак згарэў у 1941 г. У 1945 г. каробка дома была даследавана спецыялістамі Белдзяржпраекта на прадмет аднаўлення і надбудовы 4-га паверха. У 1948-1949 гг. будынак быў адноўлены, але толькі крыло па вул. Валадарскага. Архітэктурны воблік дома быў захаваны. На другім і трэцім паверхах захавалася размяшчэнне балконаў, аконныя абрамленні з замковым каменем, характар сталяркі. Захаваліся архітэктурныя элементы: руставаныя пілястры, падаконныя нішы на трэцім паверсе, вянчальны карніз, ляпныя дэкаратыўныя элементы на гладкай сцяне пад карнізам. У 1954 г. упрытык да тарцовага фасада будынка № 9 пабудавалі дом № 13 па пр. Незалежнасці.