зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000222

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1898 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Тэрыторыя квартала, у якім размешчаны будынак № 2, пачала інтэнсіўна асвайвацца ў другой палове 19 ст. У першую чаргу гэтаму паспрыяла будаўніцтва ў 1871 г. Маскоўска-Брэсцкай і ў 1873 г. Лібава-Роменскай чыгункі. Паводле адміністрацыйна-паліцэйскага падзелу г. Мінска ў пачатку 20 ст. квартал атрымаў № 167. Участак з домам № 2 меў парадкавы № 11 і належаў купцу Хаіму Меераву Перацу. З гісторыі ўчастка вядома, што раней на гэтым месцы існавалі правіянцкія магазіны (склады). У 1886 г. па кантракту, заключанаму з гарадской думай 7 сакавіка, участак гарадской зямлі атрымаў у арэнду Ефраім Гершэнаў. 13 верасня таго ж года ён пераўступіў пляц Перацам. У 1892 г. Перацы выкупілі зямельны ўчастак ва ўласнасць. У 1895 г. Хаім Перац прадставіў у гарадскую ўправу праект на будаўніцтва мураванага аднапавярховага дома. Дом быў запраектаваны па лініі вул. Захар'еўскай (сучасная вул. Савецкая) на месцы драўлянага, які планавалася знесці. Пасля Вялікай Айчыннай вайны з забудовы ўчастка захаваўся толькі двухпавярховы жылы дом, астатнія вышэйназваныя будынкі былі разбураны, у тым ліку і дваровае крыло дома. У выніку пасляваеннай рэканструкцыі будынак у пэйнай ступені страціў першапачатковы выгляд: замуравана праязная арка з правага боку фасада, страчаны бакавыя франтоны, некаторыя элементы архітэктурнага дэкору. У 2008 г. праведзены капітальны рамонт дома з частковай рэстаўрацыяй фасадаў. 

Старонка