Шыфр
713Г000224
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Апісанне
Тэрыторыя квартала, у якім размешчаны будынак № 6, пачала інтэнсіўна асвойвацца ў другой палове 19 ст. У першую чаргу, гэтаму паспрыяла будаўніцтва ў 1871 г. Маскоўска-Брэсцкай і ў 1873 г. Лібава-Роменскай чыгункі. Паводле адміністрацыйна-паліцэйскага падзелу г. Мінска ў пачатку 20 ст. квартал атрымаў № 167. Участак, на якім знаходзіцца дом пад сучасным № 6, меў парадкавы № 9. Яго ўладальнікам у пачатку 20 ст. быў Абрам Нахімаў Пазняк. У 1900 г. А. Пазняк падаў у гарадскую ўправу прашэнне ад дазволе пабудаваць на ўчастку мураваны двухпавярховы з падвалам дом і мураваны двухпавярховы флігель, мураваны гаспадарчы будынак з жылым памяшканнем. На жаль, план участка і праект дома ў архіўнай справе адсутнічае. Вядома толькі, што гарадская ўправа праект узгадніла і будаўніцтва дазволіла. Затым у 1912 г. уладальнік пляца А. Пазняк хадайнічаў аб дазволе надбудовы над існуючым двухпавярховым домам трэцяга паверха. Управа разгледзіла прашэнне на пасяджэнні 14.04.1912 г. і надбудову паверха дазволіла. Праект склаў С. Шыф. На сітуацыйным плане ўчастка паказаны існуючы будынак, узведзены па праекце 1900 г. Ён быў прамавугольны ў плане, двухпавярховы, у цэнтры з праездам у двор, накрыты двухсхільным дахам. На дваровым фасадзе меліся дзве бакавыя невялікія прыбудовы, да якіх у сваю чаргу з правага боку прымыкаў мураваны аднапавярховы гаспадарчы будынак з жылым памяшканнем, з левага боку - драўляная гаспадарчая пабудова. Па месцаразмяшчэнні дом можна атаясамліваць з будынкам № 6. Пластыка галоўнага фасада была даволі выразная. Паверхі падзяляліся цягамі, завяршаўся фасад шматслойным карнізам. Па вертыкалі фасад быў раскрапаваны (праз два аконныя праёмы) пілястрамі: на першым паверсе руставанымі, на другім і трэцім - філянговымі. У 1946 г. будынак рэканструяваны, пры гэтым быў скажоны яго гістарычны выгляд.