зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

712Г000023_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ стагоддзе

Стыль

Без выразных стылёвых прыкмет

Апісанне

Мураваны трохпавярховы з падвалам і мансардным паверхам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Сіметрычную кампазіцыю галоўнага фасада парушае праезд у двор, размешчаны з левага боку. Цокаль аддзелены цягай. Паміж першым і другім паверхамі праходзіць прафіляваны карнізны пояс, завершаны фасад карнізам з мадульёнамі. Сцяна першага паверха апрацавана гарызантальным рустам, прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых абрамленнях з замковым каменем. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі з замковым каменем. Фасадная сцяна трэцяга паверха члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору і сіметрычна размешчанымі чатырма балконамі з балюстраднымі агароджамі. На фасадзе высокімі аконнымі праёмамі, якія маюць геаметрычнага ўзору пераплёты, вылучаны блокі лесвічных клетак. Два галоўных увахода аформлены двухкалоннымі дарычнага ордэру парталамі з антаблементамі, у якіх карніз значнага вынасу з мадульёнамі. Часткі фасада з галоўнымі ўваходамі і лесвічнымі клеткамі завершаны паўкруглымі франтонамі, тымпаны якіх дэкарыраваны круглымі нішамі. Дваровы фасад члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і балконамі, дэкор адсутнічае, завершаны карнізам. З паўднёвага боку да тарцовага фасада прымыкае суседні будынак № 12. Паўночны тарцовы фасад глухі.