зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

712Г000023_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1890 г.

Апісанне

Будынак быў узведзены на працягу 1899-1900 гг. Зараз гэта будынак складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, у плане блізкі да літары П. 

Складаецца з двух дамоў, якія адносіліся да аднаго домаўладання. Найперш па фронту вул. Серпухаўской (з 1922 г. вул. Валадарскага) у 1890 г. быў пабудаваны двухпавярховы з сутарэннем жылы дом. У 1899 г. узведзены трохпавярховы з падвалам жылы дом, які фасадамі арыентаваўся на тагачасную вул. Захар'еўскую і вул. Серпухаўскую, тарцовым фасадам прымыкаў да існаваўшага двухпавярховага дома. Дамы былі пабудаваны ў стылі "мадэрн". Акрамя жылых кватэр, у доме на першым паверсе знаходзіліся магазіны, міні-пякарня, майстэрня. 

У Вялікую Айчынную вайну жылыя дамы ацалелі. У 1948 г. адрамантаваны і па-ранейшаму выкарыстоўваліся як жылыя дамы з магазінамі на першым паверсе. 

За гады існавання фасады ў цэлым захавалі архітэктурнае рашэнне, пэўныя пераробкі адбыліся фасаднай сцяны на першым паверсе трохпавярховага аб'ёму,была замуравана праезная арка.