зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000241

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Маскоўскі раён, вул. Свярдлова, 4

Датаванне

пач. ХХ ст.

Апісанне

Пляц, на якім узведзены будынак, па адміністрацыйна-паліцэйскаму падзелу г. Мінска канца ХІХ - пачатку ХХ ст. знаходзіўся ў 41 квартале пад № 44 па вул. Каломенскай (гістарычны адрас: Каломенская, 2). У канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. пляц належаў Вельямінаву Аляксандру Мікалаевічу. У 1910 г. яго уладальнікам ужо з'яўлялася Стацэвіч Дамініка Віктараўна. Можна меркаваць, што захаваўшыйся да нашага часу будынак па вул. Свярдлова, 4 быў пабудаваны ў 1918-1923 гг.

Будынак прамавугольны ў плане накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад вырашаны асіметрычна. Паверхі аддзелены карнізным поясам. Прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў. Частка будынка з галоўным уваходам вылучана падвойным вузкім акном і дэкаратыўным элементам у выглядзе шматслойнай паўцыркульнай аркі.

У 1991 г. у выніку рэканструкцыі павялічаны аб'ём дома: зроблены мансардны паверх і прыбудовы да тарцовага і тыльнага фасадаў. 

Старонка