зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000271

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1951 - 1953 гг.

Апісанне

Будынак праектаваўся ў складзе комплекса забудовы вул. Камуністычнай і Чырвонай на адрэзку з аднаго боку ад вул. Куйбышава, з другога боку да вул. Кісялёва. Участак пад будаўніцтва дамоў плошчай 2,86 га быў адведзены Беларускай ваеннай акрузе згодна з рашэннем Мінгарвыканкама ад 1.03.1951 г. № 176. Праектныя работы выконваліся ў Ваенпраекце ў 1951-52 гг. Аўтар праекта архітэктар М.Н. Ліўшыц, яго сааўтар Э.М. Гальдштэйн, кансультантам быў М.В. Баршч. Пяціпавярховы будынак мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана неглыбокім рызалітам з чатырохкалонным порцікам на ўзроўні 4-5-га паверхаў, завершанага трохвугольным франтонам са скульптурнай кампазіцыяй у тымпане. Гарызантальна фасад падзелены карнізамі паміж 2-3-м і 3-4-м паверхамі, завершаны развітым карнізам з дэнтыкуламі і фрызавым паяском. Балконы на 4-м паверсе аздоблены ліштвамі з канелюраванымі пілястрамі, ляпнінай і паўцыркульным завяршэннем. На 1-3-м паверхах фасадная сцяна апрацавана рустам.