зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000273

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1959 г.

Апісанне

Праект будынка Мінскага аблвыканкама быў распрацаваны ў Белдзяржпраекце ў 1953 г. Аўтары праекта В.М. Волчак, галоўны інжынер Сапун, у праектаванні прымаў ўдзел Гімельштэйн. Праектнае заданне распрацоўвалася на падставе планавага і архітэктурна-планіровачнага задання Упраўлення галоўнага архітэтара горада. 

Пад будаўніцтва рашэнем Мінгарвыканкама № 673 ад 4 чэрвеня 1953 г. быў выдзелены ўчастак на рагу вул. Энгельса і пл. Свабоды ў ансамблі забудовы тагачаснай Цэнтральнай плошчы (паўночна-ўсходняга яе боку або вул. Энгельса).

Адміністрацыйны будынак вылучаецца манументальнасцю, з’яўляецца прыкладам савецкай архітэктуры з выкарыстаннем ордэрнай пластыкі. Будынак мае цікавыя аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, архітэктурнае рашэнне фасадаў, элементы дэкору (руст, цягі, пілястры з
ляпнымі дэталямі, карніз з дэнтыкуламі, партал з аркатурай), металічныя вароты праездаў. 

У інтэр’еры звяртае на сябе ўвагу архітэктурна-дэкаратыўнае аздабленне вестыбюля, фае (пілоны і пілястры з ляпнымі капітэлямі, карнізныя і фрызавыя паясы, ляпныя разеткі), балюстрадная агароджа цэнтральнай лесвіцы, у асобных службовых кабінетах ляпныя разеткі на столі і цягнутыя карнізы.