Шыфр
713Г000280
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1909 - 1910 гг.
Будынак № 28 размешчаны ў гістарычным квартале, сфарміраваным у першай палове 19 ст. паводле праектных планаў г. Мінска 1800 і 1817 гг. Яго абмяжоўвалі вуліцы Магазінная (сучасная вул. Кірава), Петрапаўлаўская (сучасная вул. Энгельса), Ніжне-Ляхаўская (сучасная вул. Ульянаўская), Губернатарская (сучасная вул. Леніна). Паводле адміністрацыйнага падзелу ў канцы 19 - пачатку 20 ст. квартал атрымаў парадкавы № 56. Будынак з'яўляецца прыкладам шэраговай жылой забудовы т.з. "цаглянага стылю" пачатку 20 ст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён