зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000309

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1955 г.

Апісанне

Будынак будаваўся ў адпаведнасці з праектам забудовы квартала. Забудова квартала праектавалася ў канцы 1940-х - пачатку 1950-х г. пад кіраўніцтвам М.В.Баршча. Вугал квартала з боку пл. Перамогі ўжо быў забудаваны жылым домам, будаўніцтва якога пачалося напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны па праекце Столера (№ 40). М.В. Баршч запраектаваў яшчэ тры вуглавыя будынкі Г-падобныя ў плане, якія складаліся з двух карпусоў, і тры франтальныя будынкі, якія запаўнялі разрывы паміж асноўнымі вуглавымі акцэнтамі. Будынак пяціпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане. Накрыты вальмавым дахам. Вуглавая частка будынка зрэзана. Галоўныя фасады па вул. Захарава і вул. Румянцава патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны аднолькава. Цокаль аддзелены карнізнай цягай. Прафіляванымі цягамі пад вокнамі другога і чацвёртага паверхаў фасады падзелены на тры ярусы. На вышыню ніжніх трох паверхаў (першы і другі ярусы) фасадная плоскасць апрацавана рустам. 

Старонка