Шыфр
213Г000031
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Ільінскага, 25А
Піўзавод "Баварыя" быў адным з буйнейшых у Віцебску. Належаў рыжскаму (паводле другога дакумента харкаўскаму) купцу Газіасу Рубінавічу Левінсону. Размяшчаўся на перакрыжаванні Набярэжнай і Папярочна-Ільінскай вуліц. Двухпавярховы (другі паверх глухі) прамавугольны ў плане пад вальмавым дахам будынак. Першапачатковы выгляд зменены пазнейшымі перабудовамі. Захаваліся на галоўным фасадзе руставаныя лапаткі, падаконныя нішы прамавугольных аконных праёмаў. Астатні дэкор страчаны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён