зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000314

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1952 г.

Апісанне

Будынак праектаваўся і будаваўся як тэхнікум зернянарыхтоўкі. Праектныя работы распачаліся ў 1950 г. ў інстытуце “Белдзяржпраект”. Аўтар праекта М. Бакланаў.  За час існавання значных перабудоў на фасадах не адбывалася. У 1989 г. да тарцовага фасада дваровага крыла прыбудаваны новы аб’ём. Унутры будынка захаваўся ляпны дэкор у актавай зале і фае, у вестыбюлі калоны аформлены прафіляванымі карнізамі, астанія памяшканні маюць сучаснае афармленне.Будынак -- помнік грамадзянскай савецкай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны. 

Чатырохпавярховы з падвалам Т-падобны ў плане будынак. Да дваровага крыла будынка прыбудаваны пазнейшы аб'ём. Будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Цокаль аддзелены карнізам. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна. Цэнтральная частка фасада на вышыню ніжніх двух паверхаў вылучана рызалітам. У цэнтры рызаліта высокая арачная ніша, акцэнтаваная замковым каменем. У ёй размешчаны дзвярны праём галоўнага ўвахода.

Старонка