Шыфр
713Г000032
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1914 г.
Стыль
Мадэрн
Будынак № 7 быў пабудаваны ў квартале, які па адміністрацыйна-паліцэйскім дзяленні Мінска ў канцы 19 – пачатку 20 ст. меў парадкавы № 19 і адносіўся да 1-й часткі горада. Размешчаны з водступам ад вуліцы. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Паўночна-заходні фасад (раней быў галоўны) падзелены міжпаверхавай і пад вокнамі першага паверха цягамі, завершаны карнізам. Сцяна першага паверха дэкарыравана гарызантальным рустам, члянёна прамавугольнымі вокнамі без ліштваў. У цэнтры другога паверха размешчаны невялікі балкон з металічнай ажурнай агароджай. Прамавугольныя аконныя праёмы аформлены простымі ліштвамі. У Вялікую Айчынную вайну будынак ацалеў. На дэталёвым плане Мінска 1948 г. пазначаны як двухпавярховы мураваны жылы. Згодна з архіўным дакументам, у 1946 г. у будынку размяшчалася сталовая МУС. За гады існавання значных перабудоў дома не адбывалася.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён